Национальный банк Беларуси. Фото #RFRM
Праўленне Нацбанка Беларусі вызначыла правілы працы філіялаў замежных рэйтынгавых агенцтваў у Беларусі. Адпаведныя пастановы былі падпісаныя 20 ліпеня старшынёй праўлення Раманам Галоўчанкам.
Дакументы ўстанаўліваюць парадак адкрыцця і спынення дзейнасці філіялаў замежных рэйтынгавых агенцтваў, вядзення іх рэестра, патрабаванні да дзейнасці філіялаў, а таксама парадак ажыццяўлення Нацбанкам адміністрацыйных працэдур па адкрыцці філіяла і спыненні яго дзейнасці.
Філіял агенцтва будзе лічыцца адкрытым і атрымае права ажыццяўляць рэйтынгавую дзейнасць з даты прыняцця Нацбанкам адпаведнага рашэння і ўключэння ў рэестр. Нацбанк будзе правяраць, ці адпавядаюць беларускаму заканадаўству агенцтва, якое адкрывае філіял, назва самога філіяла, а таксама яго сайт.
Для адкрыцця філіяла замежнае рэйтынгавае агенцтва павінна выканаць шэраг патрабаванняў:
«У цэлым пры рэгуляванні дзейнасці філіялаў будуць выкарыстоўвацца падыходы, аналагічныя тым, якія рэалізаваныя Нацбанкам пры рэгуляванні рэйтынгавай дзейнасці беларускіх рэйтынгавых агенцтваў, але з улікам спецыфікі дзейнасці філіялаў», — паведамляе прэс-служба Нацбанка.
Пастановы ўступаюць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання.