Ваеннаабавязаных прызвалі з запасу ў межах праверкі баявой гатоўнасці

У межах праверкі баявой гатоўнасці, якая праводзіцца Мінабароны, прызваны ваеннаабавязаныя.

Як паведамілі ў прэс-службе ведамства, ваенным камісарыятам Гродзенскай вобласці праводзіцца збор і адпраўка прызваных з запасу ва ўпраўленне, злучэнні і воінскія часці Заходняга аператыўнага камандавання. Учора Мінабароны пачало прыводзіць часці камандавання ў гатоўнасць.

«Афіцэры, прапаршчыкі, сяржанты і радавыя запасу прыбываюць на пункт папярэдняга збору ваеннаабавязаных, дзе яны размяркоўваюцца па камандах. Сфарміраваныя каманды выбываюць на пункты прыёму асабовага складу воінскіх часцей згодна з устаноўленым графікам. Ваеннаабавязаныя з разуменнем ставяцца да праведзеных мерапрыемстваў, матываваныя на выкананне пастаўленых задач», — прыводзіць прэс-служба словы намесніка ваеннага камісара ваеннага камісарыята горада Гродна і Гродзенскага раёна падпалкоўніка Аляксандра Роўгача.

Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!