Літоўскія памежнікі затрымалі кантрабандыста цыгарэт на электрасамакатах

Літоўскія памежнікі затрымалі двух кантрабандыстаў, якія спрабавалі забраць цыгарэты, перакінутыя праз мяжу з Беларусі.

У суботу ўвечары памежнікі атрымалі аператыўную інфармацыю, для праверкі якой зладзілі засаду каля населенага пункта Жвірай за некалькі кіламетраў ад мяжы з Беларуссю.

Пасля поўначы на дарозе з’явіўся мужчына на электрасамакатах. Праз некаторы час там з’явіўся і фургон з літоўскімі нумарамі. Неўзабаве памежнікі заўважылі, як мужчыны пачалі загружаць у фургон каробкі. Калі супрацоўнікі выйшлі з засады, адзін з мужчын паспрабаваў уцячы, але быў спынены з дапамогай службовага сабакі. Другі аказаў супраціў каля фургона.

У выніку былі канфіскаваныя 29 каробак з цыгарэтамі, аўтамабіль і два электрасамакаты. Мужчын змясцілі пад часовы арышт.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!

Последние новости