Грамадзян Беларусі дэпартавалі са ЗША ў Беліз — праваабаронцы

Грамадзян Беларусі дэпартуюць са ЗША ў Беліз, паведамляе праваабарончая ініцыятыва Byaction.

Праваабаронцам вядомыя два выпадкі, калі міграцыйны суд у Каліфорніі прыняў такія рашэнні.

«Мы шукаем інфармацыю пра грамадзян Беларусі, якім іміграцыйны суд у Каліфорніі прызначыў дэпартацыю ў Беліз.

Нам дакладна вядома пра два выпадкі ў аднаго іміграцыйнага суддзі. Калі вы валодаеце якой-небудзь інфармацыяй пра гэтыя ці падобныя рашэнні, калі ласка, звяжыцеся з намі»,паведамляе Byaction.

Як паведамляла ініцыятыва ў студзені 2026 года, не менш за сем грамадзян Беларусі былі затрыманыя міграцыйнымі службамі ЗША за два тыдні. Усе затрыманыя прыбылі ў ЗША больш за два гады таму і знаходзіліся ў легальным міграцыйным працэсе.

Паводле стану на сакавік 2026 года, не менш за 14 беларусаў былі дэпартаваныя са ЗША з пачатку 2024 года. Некаторыя з іх мелі статус пастаяннага рэзідэнта. Таксама было зафіксавана 8 выпадкаў добраахвотнага выезду, у тым ліку два ў 2026 годзе.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!