By Suicasmo - Own work, CC BY-SA 4.0,
Урад Беларусі зацвердзіў спісы дзяржаўных і рэгіянальных навукова-тэхнічных праграм на 2026–2030 гады. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.
Спісы сфарміраваны ў адпаведнасці з прыярытэтнымі напрамкамі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на бліжэйшую пяцігодку. Падрыхтоўка дакументаў вялася на аснове даручэння Аляксандра Лукашэнкі аб павышэнні практыкаарыентаванасці навукі.
Усяго зацверджана 20 дзяржаўных і 6 рэгіянальных навукова-тэхнічных праграм. Для забеспячэння эфектыўнай камерцыялізацыі вынікаў НДАКТД большасць праектаў створана з удзелам галіновых рэгулятараў: 17 з 20 дзяржаўных праграм будуць выконвацца пад галіновы заказ.
Па кожнай праграме вызначаны аб’ёмы фінансавання, уключаючы сродкі рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, а таксама прызначаны дзяржаўныя заказчыкі і галоўныя арганізацыі-выканаўцы.
Як паведамляюць у прэс-службе ўрада, чакаецца, што рэалізацыя зацверджаных праграм дазволіць: