Победители в номинации «Правозащитник года». Фото: "Вясна"
Сёння ў Вільні праходзіць цырымонія ўручэння Прэміі праваабарончай супольнасці-2025.
У намінацыі «Праваабаронца года» пераможцамі прызнаны тры чалавекі: Павел Левінаў, Алена Маслюкова і Таццяна Нядбай.
Перамогу ў намінацыі «Журналіст(ка) года» атрымала Кацярына Абромчык.
«Праваабарончай кампаніяй/ініцыятывай года» прызнана кампанія «У турмы не жаночы твар».
Лаўрэатам у намінацыі «Праваабарончая салідарнасць года» стала палітзняволеная Вольга Брыцікава, лідар незалежнага прафсаюза «Нафтана», прыгавораная да 5 гадоў калоніі.