Урад спрасціў выдачу разавых ліцэнзій на ўвоз і вываз тавараў

Урад Беларусі скарэктаваў парадак атрымання разавых ліцэнзій на ўвоз і вываз тавараў. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.

Паводле новых правілаў, зварот зацікаўленай асобы адразу накіроўваецца ў МАРГ як орган, упаўнаважаны на выдачу ліцэнзіі. МАРГ пры неабходнасці ў далейшым перанакіроўвае яго з пакетам дакументаў узгадняючым дзяржаўным органам або арганізацыям.

Таксама ў мэтах рэгулявання аб’ёмаў вывазу адходаў і лому чорных і каляровых металаў Міністэрства прамысловасці вызначана органам, які ўзгадняе выдачу ліцэнзіі на вываз такіх адходаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!