Некарэктныя астаткі на рахунках. «Банк БелВЭБ» папярэдзіў пра збой

«Банк БелВЭБ» паведаміў пра тэхнічны збой. Паводле інфармацыі прэс-службы, назіраецца некарэктнае адлюстраванне астаткаў па рахунках. Таксама магчымыя збоі пры правядзенні разлікаў па картках і ў сістэме дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

«Наша каманда тэхнічных спецыялістаў ужо займаецца ліквідацыяй непаладак. Усе сродкі кліентаў у бяспецы, і карэктны баланс будзе адноўлены ў найбліжэйшы час», — гаворыцца ў паведамленні.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!