Фото: «Минскстрой»
Савет міністраў Беларусі прыняў пастанову «Аб пераўладкаванні і перапланіроўцы, устаноўцы на дахах і фасадах шматкватэрных жылых дамоў індывідуальных антэн і іншых канструкцый». Яна падпісана сёння.
Як паведамілі ў прэс-службе ўрада, дакумент тычыцца пераўладкавання і перапланіроўкі жылых і нежылых памяшканняў у жылых дамах.
Пастановай устаноўлена магчымасць правядзення работ па гідра-, пара-, гукаізаляцыі без распрацоўкі праекта.
Выключана неабходнасць заключэння дагавораў будаўнічага падраду. Работы па пераўладкаванні і перапланіроўцы могуць выконвацца як ініцыятарам, так і з прыцягненнем іншых асоб, асноўным відам дзейнасці якіх з’яўляецца дзейнасць у галіне будаўніцтва.
Таксама ў пастанове ўдакладнены пералік дакументаў, якія запытваюцца пры адміністрацыйных працэдурах, звязаных з пераўладкаваннем і перапланіроўкай.
Пераўладкаваннем і перапланіроўкай цяпер не будуць лічыцца работы, пры выкананні якіх уносяцца змены ў нясучыя канструкцыі, змяняюцца або пераносяцца сістэмы смецце- і газаадвядзення, ажыццяўляецца цеплаізаляцыя. Такія работы будуць адносіцца да рэканструкцыі. Адпаведна, яны рэгулююцца заканадаўствам у галіне будаўніцтва.
Спрашчаецца працэдура ўзгаднення ўстаноўкі індывідуальных антэн і іншых канструкцый, а таксама ўзгаднення самавольнай устаноўкі антэн і іншых канструкцый. Цяпер не будзе патрабавацца прадастаўляць план-схему размяшчэння антэн і іншых канструкцый.