Урад Малдовы сышоў у адстаўку

Прэм’ер-міністр Малдовы Аляксандр Мунцяну абвясціў пра адстаўку.

«Я прыняў прапанову стаць прэм’ер-міністрам з вялікай адказнасцю і цвёрдай упэўненасцю ў тым, што змагу паспрыяць зменам да лепшага. Калі я зразумеў, што больш не магу выконваць свой мандат у адпаведнасці са сваімі прынцыпамі і перакананнямі, я вырашыў сысці», — заявіў Мунцяну.

Ён узначальваў урад з 1 лістапада мінулага года.

Прэзідэнт краіны Мая Санду заявіла, што на наступным тыдні пачне кансультацыі з парламенцкімі фракцыямі па пытанні фармавання новага ўрада.

«Я прыняла да ведама заяву прэм’ер-міністра Аляксандра Мунцяну пра яго адстаўку. Згодна з Канстытуцыяй, на наступным тыдні я пачну кансультацыі з парламенцкімі фракцыямі, каб вызначыць кандыдатуру прэм’ер-міністра і прапанаваць яе парламенту», — сказала яна.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!