Літоўскага бізнесмена затрымалі ў Беларусі

У Беларусі ў чэрвені быў затрыманы літоўскі бізнесмен Вітаўтас Сланкаўскас. Пра гэта паведамляе LRT са спасылкай на МЗС Літвы.

Сланкаўскас працаваў кіраўніком аддзела ўнутранага аўдыту ў аўстрыйскай інвестыцыйнай кампаніі HS Belacon у Беларусі, а да гэтага тры гады ўзначальваў гэтую кампанію.

У МЗС паведамілі, што пасольства Літвы было праінфармаванае пра затрыманне.

Паводле інфармацыі LRT, літоўскага грамадзяніна абвінавачваюць у пастаўцы няякасных дэталяў. Аднак дакладныя абставіны невядомыя. МЗС адмовілася раскрываць інфармацыю.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!