Каменный Лог. Фото: ГПК
Савет міністраў Беларусі прыняў пастанову «Аб знаходжанні замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь». Дакумент рэалізуе палажэнні абноўленага закона аб дактыласкапічнай рэгістрацыі, які абавязвае замежнікаў здаваць адбіткі пальцаў пры ўездзе ў краіну.
Як паведамілі ў прэс-службе ўрада, пастановай у новай рэдакцыі зацверджаны Правілы знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь.
Таксама абноўлены правілы транзітнага праезду.
“Прадугледжваецца праходжанне абавязковай дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі замежнымі грамадзянамі пры іх транзітным праездзе праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь”, — гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, адмяняецца права замежнікаў, якія часова знаходзяцца і часова пражываюць у краіне, на ажыццяўленне разавай рэалізацыі тавараў на рынках і (або) у іншых устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі месцах.