Украіна вярнула праз Беларусь 10 ваеннапалонных
Рэдакцыя Reform.news · 24 жніўня 2026, 14:37
https://reform.news/be/ukraina-vjarnula-praz-belarus-10-vaennapalonnyh/Украіна вярнула 10 ваеннапалонных. Спецыяльны этап абмену прайшоў праз Беларусь. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
“Сёння ў рамках спецыяльнага этапу абмену вяртаем 10 нашых воінаў – праз Беларусь. Вайскоўцы Узброеных Сіл і Нацыянальнай гвардыі Украіны. Абаранялі краіну на Данецкім напрамку. Усе яны лічыліся зніклымі без вестак. І гэта вельмі важна, што нам удалося вярнуць іх”, – заявіў Зяленскі.
Ён выказаў падзяку ўсім, хто працуе над вяртаннем украінцаў, а таксама паабяцаў вызваліць і вярнуць дадому ўсіх, хто трапіў у палон.






