Украіна паразіла расійскія знішчальнікі ў Чалябінскай вобласці

Украінскія дроны паразілі некалькі расійскіх знішчальнікаў на аэрадроме ў Чалябінскай вобласці Расіі. Удары былі нанесены 25 красавіка.

«25.04.2026 на аэрадроме Шагол у Чэлябінскай вобласці РФ байцамі Сіл беспілотных сістэм УСУ было паражана некалькі знішчальнікаў Су-57 і знішчальнік-бамбардзіроўшчык Су-34. Ступень пашкоджанняў удакладняецца», — паведамляе Генштаб УСУ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!