Украіна і Расія ў 73-ці раз абмяняліся ваеннапалоннымі

Чарговы абмен ваеннапалоннымі адбыўся паміж Украінай і Расіяй. Як паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, дадому вярнуліся 193 чалавекі.

Сярод вызваленых — вайскоўцы УСУ, Нацгвардыі, Дзяржпамежслужбы, Нацпаліцыі і Дзяржаўнай спецыяльнай службы транспарту.

“Яны абаранялі Украіну на розных напрамках. Сярод іх ёсць тыя, супраць каго Расія ўзбудзіла крымінальныя справы, ёсць і параненыя”, – праінфармаваў ён.

Паводле дадзеных украінскага Каардынацыйнага штаба па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі, 73-ці абмен стаў працягам велікоднага абмену і выканання адпаведных дамоўленасцяў.

“Асаблівасць цяперашняга абмену заключаецца ў тым, што ўдалося вярнуць з палону хлопцаў 2000-х гадоў нараджэння, а таксама абаронцаў з раненнямі. Большасць вызваленых незаконна ўтрымліваліся на тэрыторыі Чачні. Супраць часткі з іх былі сфабрыкаваныя крымінальныя справы, што з’яўляецца парушэннем Жэнеўскіх канвенцый”, – расказалі ў штабе.

Акрамя салдат і сяржантаў, удалося вызваліць некалькі афіцэраў. Самаму маладому абаронцу споўнілася 24 гады. У палон ён трапіў на Данецкім напрамку ў 2023 годзе. Узрост самага старэйшага вызваленага абаронцы — 60 гадоў. Двое вайскоўцаў сёння будуць святкаваць свой дзень нараджэння ўжо на роднай зямлі.

Расія вярнула з украінскага палону 193 вайскоўцаў, узамен перададзены 193 ваеннапалонныя УСУ, паведаміла Мінабароны РФ.

Фота: t.me/Koord_shtab
Фота: t.me/Koord_shtab
Фота: t.me/Koord_shtab
Фота: t.me/Koord_shtab
Фота: t.me/Koord_shtab
Фота: t.me/Koord_shtab
Фота: t.me/Koord_shtab
Фота: t.me/Koord_shtab
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!