Папка КГБ. Скриншот видео president.gov.by
«Беларускую Раду культуры» і шэраг культурных ініцыятыў прызналі «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» ў Беларусі. Адпаведнае рашэнне прыняў Камітэт дзяржаўнай бяспекі 9 красавіка 2026 года. Яно было апублікавана сёння.
У спісе прыводзяцца наступныя ініцыятывы:
У запісе сцвярджаецца, што да іх нібыта маюць дачыненне:
Будкін Сяргей Анатольевіч, 23.02.1982 г.н.
Калнібалоцкая Эліна Аляксандраўна, 10.05.1997 г.н.
Рыдзеўская Алена Юр’еўна, 23.02.1980 г.н.
Гарэцкая Надзея Віктараўна, 01.07.1987 г.н.
Акудовіч Цімафей Валянцінавіч, 11.02.1983 г.н.
Ліс Бажэна Эдуардаўна, 21.11.1997 г.н.
Тур Алена Іванаўна, 11.06.1991 г.н.
Раманчык Кацярына Анатольеўна, 20.09.1987 г.н.
Варанец Алена Сяргееўна, 13.01.1998 г.н.
Лукашэнка Ірына Васільеўна, 29.09.1982 г.н.
Мжэльская Вольга Канстанцінаўна, 14.06.1986 г.н.
“Група грамадзян, якія ўваходзяць у экстрэмісцкае фарміраванне «BELARUSIAN COUNCIL FOR CULTURE» / «Беларуская Рада культуры» / ВСС, праекты «Mahistrat» / «Магистрат» / «Магістрат», «Vasminoh» / «Осьминог», «ArtPower Belarus» / «ArtPower Беларусь», «Фонд савета па культуры Беларусі» / «FUNDACJA BIAŁORUSKA RADA KULTURY» ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць”, — гаворыцца ў “даведачнай інфармацыі”.
Нагадаем, сёння паведамлялася, што ў апошнія дні ў розных гарадах Беларусі праводзяцца вобшукі і затрыманні людзей, звязаных з сацыяльна-культурнымі арганізацыямі. Паводле даных праваабаронцаў, у затрыманых шукаюць «замежнае фінансаванне». Частка з іх змешчана ў следчы ізалятар. Вобшукі і допыты праводзяць супрацоўнікі КДБ.
Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з апанентамі і іншадумствам у цэлым.