Фото: МИД ОАЭ
Увечары 16 лютага ўкраінская дэлегацыя прыбыла ў Швейцарыю для трохбаковых перамоў з Расіяй і ЗША, паведаміў у сацсетках кіраўнік дэлегацыі Рустэм Умераў.
«Заўтра пачынаем чарговы раўнд перамоў у трохбаковым фармаце. Парадак дня ўзгоднены, каманда гатова да працы.
Чакаем канструктыўнай працы і прадметных сустрэч па бяспецы і гуманітарных пытаннях – для прасоўвання да годнага і ўстойлівага міру», — заявіў Умераў.
Новы раўнд трохбаковых перамоў адбудзецца ў Жэневе 17–18 лютага. Расійскую дэлегацыю ўзначальвае памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі. Паводле слоў прэс-сакратара Пуціна Дзмітрыя Пяскова, гэтым разам на перамовах будзе абмяркоўвацца больш шырокае кола пытанняў.