16 красавіка ў Інстытуце міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта адбудзецца дыскусія «Словы Ханны Арэнт для сённяшняга свету». Нагодай для сустрэчы стаў выхад новага зборніка эсэ палітычнай філосафкі ў перакладзе на беларускую мову ад выдавецтва «Пфляўмбаўм».
Мерапрыемства, арганізаванае Гётэ-Інстытутам сумесна з «Пфляўмбаўм», засяродзіцца на тым, як інтэлектуальная спадчына Арэнт дапамагае асэнсоўваць сучасныя выклікі, досвед выгнання і захаванне здольнасці да дзеяння ва ўмовах «цёмных часоў».
У дыскусіі прымуць удзел:
Мары Луіз Кнот падкрэслівае:
«Сіла пісьма Ханны Арэнт заключаецца менавіта ў яго здольнасці парушаць традыцыйныя мадэлі мыслення, ставіць пад сумнеў пэўнасць і пастаянна заклікаць нас думаць самастойна. Яе голас будзе заставацца актуальным усюды, дзе людзі змагаюцца за свабоду, адказнасць і “адвагу публічнай прасторы”».
Тэксты для новага беларускага выдання падбіраліся выдавецтвам «Пфляўмбаўм» з улікам іх рэлевантнасці сучаснаму кантэксту Беларусі. Падчас размовы спікеры закрануць тэмы асабістай адказнасці, мовы і магчымасці палітычнага дзеяння сёння.
Час і месца падзеі: 16 красавіка, 18:00. Вільня, Vokiečių 10, аўд. 402.
Мовы: англійская і нямецкая (з сінхронным перакладам на беларускую).
Уваход вольны.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram