У Віцебску ліквідуюць наступствы абвалу грунту побач з жылым домам

У Віцебску ліквідуюць наступствы абвалу грунту побач з жылым домам на вуліцы Шрадэра. Грунт абваліўся ўчора раніцай падчас правядзення земляных работ па пракладцы каналізацыйнай трубы.

На час работ жыхароў дома адсялілі.

“Праводзяцца работы па засыпанні катлавана мінералізаваным грунтам і пяском, устаноўцы жалезабетонных пліт для далейшага забівання шпунтоў”, — расказалі ў МНС.

Таксама ўжо вядуцца работы па пракладцы каналізацыйнай трубы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!