Памежнікі не выпусцілі ў Беларусь паляка на дарагім Mercedes

Польскія памежнікі ў пункце пропуску “Тэрэспаль” перапынілі падарожжа ў Беларусь 53-гадовага грамадзяніна Польшчы. Ён ехаў на аўтамабілі Mercedes 2024 года выпуску.

Праблемай стала тое, што аўтамабіль знаходзіўся ў вышуку ў Польшчы. Кошт машыны ацэньваецца ў 300 тыс. злотых (каля 80 тыс. долараў).

Аўтамабіль і мужчыну перадалі паліцыі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!