Reform.news

У Швейцарыі пачаўся апеляцыйны суд па справе Гараўскага

Рэдакцыя Reform.news · 22 верасня 2026, 10:37

https://reform.news/be/u-shvejcaryi-pacha-sja-apeljacyjny-sud-pa-sprave-gara-skaga/

Сёння ў Швейцарыі пачаўся разгляд апеляцыйнай скаргі на апраўдальны прысуд былому байцу САХР Юрыю Гараўскаму, паведамляе “Вясна”.

У 2019 годзе Гараўскі сам прызнаўся журналістам у датычнасці да знікненняў былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, былога віцэ-прэм’ера Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага. Тым не менш у верасні 2023 года акруговы суд Роршаха яго апраўдаў. Суддзя палічыў, што некаторыя з паказанняў Гараўскі прыдумаў, і заявіў, што яго роля ў выкраданнях не ясная.

Сваякі зніклых палітыкаў не пагадзіліся з гэтым рашэннем і дамагаюцца абвінаваўчага прысуду.

Слуханне было запланавана на 24 чэрвеня, але тады яго перанеслі на нявызначаны тэрмін. Пазней разгляд скаргі прызначылі на 22 верасня.

Рэклама

Пакінуць адказ