Фото: ctu.customs.gov.ru
Смаленская мытня перахапіла 20,8 тоны рыбнай прадукцыі, якую незаконна ўвезлі з Беларусі.
Аўтамабіль спынілі на мяжы ў раёне населенага пункта Чырвоная Горка. Вадзіцель паказаў дакументы на перавозку з Беларусі ў Расію філе кураняці, але замест заяўленага грузу расійскія мытнікі выявілі 20,8 тоны хрыбтоў ласося. Дакументы на рыбную прадукцыю, у тым ліку ветэрынарны сертыфікат, адсутнічалі. Кошт грузу ацэньваецца ў 5,1 млн расійскіх рублёў (66 тысяч долараў).
«Незаконна перамешчаны тавар уваходзіць у пералік стратэгічна важных рэсурсаў, а яго кошт склаў больш за 5,1 млн рублёў. Смаленская мытня ўзбудзіла крымінальную справу па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 226.1 КК РФ», — заявіў начальнік Смаленскай мытні Мікалай Новікаў.
Крымінальная справа накіравана ў суд. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне да пяці гадоў пазбаўлення волі, паведамляе Цэнтральнае мытнае ўпраўленне ФМС РФ.