У аграгарадку Калодзішчы пад Мінскам парушана энергазабеспячэнне. Як паведамілі ў «Мінскэнерга», адключаны 3 трансформатарныя падстанцыі. Прычына адключэння высвятляецца. На ліквідацыю аварыі накіраваны дзве брыгады энергетыкаў.