Юрыдычныя асобы змогуць выкарыстоўваць токены пры разліках па знешнеэканамічных дагаворах

Юрыдычныя асобы змогуць выкарыстоўваць токены пры разліках па знешнеэканамічных дагаворах праз крыптабанкі. Гэта прадугледжана новай пастановай урада Беларусі.

«Указанае права прадастаўлена юрыдычным асобам у выпадках ажыццяўлення імі знешнегандлёвай дзейнасці (экспарт, імпарт тавараў, паслуг (работ), аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці), а таксама ў асобных выпадках — дзейнасці форэкс-кампаній, лізінгавай дзейнасці», — паведамляе прэс-служба ўрада.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!