МНС завяршыла работы пасля абвалу грунту побач з домам у Віцебску

У Віцебску завершаны работы па ўмацаванні грунту на вуліцы Шрадэра.

Жыхарам дома, каля якога абваліўся грунт, дазволілі вярнуцца ў кватэры, паведамляе МНС.

Нагадаем, абвал грунту каля жылога дома адбыўся 8 чэрвеня падчас правядзення земляных работ па пракладцы каналізацыйнай трубы. Жыхароў дома часова адсялілі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!