У Расіі з 1 красавіка могуць поўнасцю заблакаваць Telegram

Месенджар Telegram у Расіі могуць поўнасцю заблакаваць з 1 красавіка. Нядаўна яго працу пачалі запавольваць.

Інфармацыя пра маючую адбыцца поўную блакіроўку месенджара з’явілася ў тг-канале “База”. Яго аўтары спаслаліся на суразмоўцаў з некалькіх ведамстваў.

Расійскія СМІ звярнуліся па каментарый у Раскамнагляд. Там адказалі, што не могуць дадаць нічога новага.

«Ведамству няма чаго дадаць да раней апублікаванай інфармацыі па дадзеным пытанні», — цытуе РБК адказ прэс-службы Раскамнагляду.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!