Изображение носит иллюстративный характер. Фото: freepik.com
У Польшчы расследуюць хакерскую атаку на аб’ект энергетыкі. Пра гэта паведамляе RMF FM.
Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 10 студзеня ў населеным пункце Ручане-Ніда Вармінска-Мазурскага ваяводства. Тады былі змененыя налады катла магутнасцю 1000 кВт. Персанал аб’екта своечасова заўважыў змены і аднавіў параметры.
Цэнтральнае бюро па барацьбе з кіберзлачыннасцю, якое збірала доказы на месцы здарэння, таксама вядзе расследаванне гэтай справы. Пракуратура заяўляе, што пакуль не можа ўстанавіць датычнасць расійскіх хакераў да атакі, але і выключаць яе таксама не можа.
Раней у Польшчы заяўлялі пра шматлікія атакі на энергетычныя аб’екты ў канцы мінулага года.
Усе атакі не мелі сур’ёзных наступстваў і не адбіліся на цепла- і энергазабеспячэнні.