Фото: МИД
22 студзеня міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў правёў тэлефонную размову з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым.
Бакі «абмяняліся меркаваннямі па ключавых аспектах двухбаковага ўзаемадзеяння і актуальных пытаннях міжнароднай праблематыкі», паведамляе МЗС Беларусі.
Лаўроў таксама павіншаваў беларускі МЗС з Днём дыпламатычнага работніка.