У палітвязня пастара Алега Лойкі сур’ёзна пагоршылася здароўе

Здароўе палітвязня пастара царквы хрысціян веры евангельскай Алега Лойкі сур’ёзна пагоршылася за кратамі, піша праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у яго баліць сэрца, а з-за міжпазваночных грыж яму цяжка проста хадзіць.

Нагадаем, 49-гадовага пастара Алега Лойку затрымалі ў красавіку 2025 года і асудзілі па «справе Гаюна». Яго абвінавацілі паводле артыкула 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і прызначылі 3,5 года калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

48-гадовы Алег Лойка з’яўляецца пастарам царквы хрысціян веры евангельскай у вёсцы Небытаў Хойніцкага раёна. Вядома, што ў снежні 2024 года ён быў арыштаваны на 10 сутак за «распаўсюд экстрэмізму».

Пастар шмат гадоў займаўся рэабілітацыяй людзей з наркатычнай залежнасцю ў межах місіі «Вяртанне». Дзякуючы яго дзейнасці сотні людзей вярнуліся да нармальнага жыцця. Пра мужчыну раней неаднаразова ў пазітыўным ключы пісалі дзяржаўныя СМІ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!