У Мядзінінкаі прыпынена афармленне грузавікоў

У пункце пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог) літоўскі бок прыпыніў уезд грузавых аўтамабіляў, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Паводле інфармацыі ведамства, гэта звязана з праблемамі ў працы праграмнага забеспячэння мытных баз. Папярэдне рух адновіцца не раней за 20:00. Афармленне легкавога транспарту і аўтобусаў працягваецца ў звычайным рэжыме.

Грузаперавозчыкам рэкамендуюць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак у Літву.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!