Изображение: УГАИ ГУВД Мингорисполкома
У Мінску, пачынаючы з 6 ліпеня, абмежаваны рух усіх відаў транспарту, за выключэннем грамадскага, на ўчастку праспекта Незалежнасці ад плошчы Перамогі да вуліцы Янкі Купалы.
Пачаўся рамонт моста праз Свіслач. Мінская ДАІ прапануе аб’язджаць закрыты ўчастак па першым і другім транспартных кольцах, а таксама па прылеглых вуліцах.
Рух на праспекце Незалежнасці на дадзеным участку будзе абмежаваны да 30 жніўня.