У Кіеве ў выніку начнога налёту часткова разбураная шматпавярхоўка. Ёсць загінулыя

Расія сёння ўначы здзейсніла новы налёт на Кіеў і вобласць.

Як паведамілі ў ДСНС Украіны, у Падольскім раёне зафіксавана трапленне ў 9-павярховы дом. Разбураныя канструкцыі з пятага па дзявяты паверхі.

У 21-павярховым доме таксама адбылося частковае разбурэнне з другога па пяты паверхі.

Пашкоджанні атрымалі яшчэ некалькі жылых дамоў у двух раёнах украінскай сталіцы.

Паводле даных гарадской адміністрацыі, загінулі дзевяць чалавек, 46 пацярпелі.

Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!