Reform.news

У Мінску абмежаваны рух з-за прарыву трубаправода

Рэдакцыя Reform.news · 19 студзеня 2026, 08:42

https://reform.news/be/u-minsku-abmezhavany-ruh-z-za-praryvu-trubapravoda/

ДАІ Мінска папярэдзіла аб абмежаванні руху на ўчастку вуліцы Акадэміка Карскага з-за прарыву трубаправода.

Як паведамілі ў ДАІ, рух абмежаваны на ўчастку ад скрыжавання з вуліцай Школьнай да скрыжавання з вуліцай Маршала Лосіка. На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ.

Раней «Мінскэнерга» праінфармавала аб аварыі на цепламагiстралі, з-за якой у пяці раёнах сталіцы адзначаецца зніжэнне тэмпературы цепланосьбіта.

Рэклама

Пакінуць адказ