У Мінск вяртаецца маштабны грузінскі фестываль, які не праводзілі сем гадоў
Reform.news · 1 кастрычніка 2026, 14:33
https://reform.news/be/u-minsk-vjartaecca-mashtabny-gruzinski-festyval-jaki-ne-pravodzili-sem-gado/У гэтую суботу ў Мінск вяртаецца фестываль грузінскай культуры «Тбілісоба», які праходзіў у Мінску кожную восень з 2015 па 2019 год.
Пра гэта паведаміў старшыня грузінскага культурна-асветніцкага таварыства «Сакартвела» Тэнгіз Думбадзэ. Арганізатары звярнуліся да гарадскіх уладаў з прапановай аднавіць правядзенне «Тбілісобы» ў цэнтры сталіцы, ініцыятыву падтрымалі.
«Тбілісоба» – гэта свята, прысвечанае збору ўраджаю і заканчэнню сезона асноўных сельгасработ, а заадно і самому гораду Тбілісі. Там яго штогод адзначаюць у першыя выходныя кастрычніка.
Праз 7 гадоў свята зноў вяртаецца ў беларускую сталіцу. Праўда, цяпер яно адбудзецца ў іншай лакацыі: з Верхняга горада фестываль перамяшчаецца на пляцоўку да Палаца спорту, дзе пройдзе ў гэту суботу – 3 кастрычніка.
Пачнецца фестываль у 12.00. Спачатку выступяць прадстаўнікі розных нацыянальных дыяспар і аб’яднанняў, якія пражываюць у Беларусі. А ўжо з 14.00 уся ўвага будзе засяроджана на грузінскай культуры. Гасцей чакаюць музыка, танцы, цікавыя гісторыі, а таксама фрагменты фільмаў пра Грузію, знятыя самім Тэнгізам Думбадзэ.
Адной з важных тэм стане 1700-годдзе прыняцця хрысціянства ў якасці дзяржаўнай рэлігіі ў Грузіі.
На працягу ўсяго дня на пляцоўцы будзе працаваць кірмаш і фудкорт з самымі вядомымі каўказскімі стравамі.
Уваход вольны.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
