Фото: t.me/skgovby
65-гадовы зваршчык загінуў на адным з былых прамысловых прадпрыемстваў Магілёва, дзе вядуцца рамонтныя і будаўнічыя работы. Трагедыя адбылася сёння раніцай.
Як паведамілі ў Следчым камітэце, мужчына адкрыў створкі дзвярэй грузавога ліфта, маючы намер спусціцца на паверх ніжэй, і, не пераканаўшыся ў наяўнасці кабіны, ступіў у пустую шахту. У выніку падзення з вышыні каля шасці метраў рабочы атрымаў траўмы, ад якіх памёр.
Устаноўлена, што будынак цэха яшчэ не здадзены ў эксплуатацыю, доступ на верхнія паверхі ажыццяўляўся толькі па лесвіцах. Магілёўскі міжраённы аддзел СК праводзіць праверку.