У Лукашэнкі анансавалі яго візіт у Маскву

Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі апублікавала анонс яго візіту ў Маскву. 26 лютага ў сталіцы РФ адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.

У паведамленні гаворыцца, што на пасяджэнне вынесены Асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады, а таксама будзе абмяркоўвацца распрацоўка праекта аналагічнага дакумента на 2027-2029 гады.

Сярод іншых пунктаў парадку дня:

  • арганізацыя трансгранічных прыгарадных пасажырскіх зносінаў;
  • стварэнне Камітэта па стандартызацыі і якасці Саюзнай дзяржавы;
  • узаемная падтрымка ў супрацоўніцтве ў галіне міжнароднага правасуддзя;
  • прысуджэнне прэмій Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2025-2026 гады.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!