У Літве затрымалі яшчэ двух памежнікаў па падазрэнні ў датычнасці да кантрабанды цыгарэт
Рэдакцыя Reform.news · 7 кастрычніка 2026, 14:07
https://reform.news/be/u-litve-zatrymali-jashchje-dvuh-pamezhnika-pa-padazrjenni-datychnasci-da-kantrabandy-cygarjet/Служба аховы дзяржмяжы Літвы паведаміла пра затрыманне двух малодшых афіцэраў памежнага атрада ў Варэне. Яны былі затрыманыя ў непрацоўны час.
Памежнікі затрыманыя ў рамках расследавання па факце незаконнай рэалізацыі падакцызных тавараў і злоўжывання службовым становішчам. Абодвум супрацоўнікам прад’яўлена абвінавачанне ў злоўжыванні службовым становішчам. Дэталі справы не паведамляюцца.
У гэтым годзе ўжо 13 памежнікаў былі абвінавачаныя ў злачынствах, звязаных з карупцыяй.