У кватэры ў Барысаве выбухнуў газ
Рэдакцыя Reform.news · 6 лютага 2026, 22:03
https://reform.news/be/u-kvatjery-barysave-vybuhnu-gaz/6 лютага ў кватэры на першым паверсе шматпавярховага жылога дома на бульвары Грэчкі ў Барысаве выбухнуў газ.
Пажару пасля выбуху не было. Эвакуацыя жыхароў дома не праводзілася. Абставіны здарэння высвятляюцца, паведамляе МНС.
У выніку выбуху пацярпеў мужчына. Яго шпіталізавалі.


