У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць РФ
Рэдакцыя Reform.news · 11 лістапада 2026, 14:21
https://reform.news/be/u-e-rasajuze-zgadnili-novyja-sankcyi-suprac-rf/Прадстаўнікі краін Еўрасаюза пры Еўрасавеце ўзгаднілі пашырэнне санкцый супраць Расіі, паведамляе Polskie Radio.
Санкцыйны спіс будзе пашыраны больш чым на 100 фізічных і юрыдычных асоб. Сярод іх фінансавыя ўстановы, прадпрыемствы нафтавай галіны, суднаходныя кампаніі. У спіс таксама трапяць кампаніі з іншых краін, уключаючы ААЭ, Ганконг, Аман, Сейшэльскія астравы.
Чакаецца, што канчатковае зацвярджэнне новых санкцый адбудзецца 16 лістапада на сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕС.
