Фото: t.me/rada_vision
У Каардынацыйнай радзе пачаўся другі тур выбараў другога віцэ-спікера IV склікання. У першым туры ніводзін з кандыдатаў не набраў неабходнай колькасці галасоў для абрання.
Паводле вынікаў першага тура Яўген Андрэйчык атрымаў 36 галасоў, Павел Мар’еўскі — 34 галасы, Юрась Зянковіч — 4 галасы, Андрэй Колас — 2 галасы. Усяго ў галасаванні прынялі ўдзел 76 з 80 дэлегатаў Каардынацыйнай рады.
Другі тур галасавання працягнецца да 21:35 паводле цэнтральнаеўрапейскага часу 3 ліпеня, паведамілі ў прэс-службе КР.