Аятолла Хаменеи. Фото: x.com/Khamenei_fa
У Іране пройдуць пахаванні вярхоўнага кіраўніка краіны Алі Хаменеі. Чакаецца прысутнасць прадстаўнікоў 100 краін
У Іране адбудуцца пахаванні вярхоўнага кіраўніка краіны Алі Хаменеі, які загінуў у выніку аперацыі ЗША і Ізраіля 28 лютага. Цырымонія развітання працягнецца некалькі дзён.
Цырымонія развітання для замежных гасцей адбудзецца 3 ліпеня. Чакаецца, што на ёй будуць прысутнічаць прадстаўнікі каля 100 краін, заявіў прэс-сакратар МЗС Ірана Эсмаіл Багаі, паведамляе Irna.
«Гэта палітычныя дзеячы, кіраўнікі дзяржаў, старшыні парламентаў, міністры замежных спраў або спецыяльныя прадстаўнікі ўрадаў, а таксама вялікая колькасць грамадскіх дзеячаў», — расказаў Багаі пра замежных прадстаўнікоў.
Ці будуць у цырымоніі браць удзел прадстаўнікі Беларусі, не паведамляецца.
Жалобныя мерапрыемствы працягнуцца 4–9 ліпеня. 9 ліпеня Хаменеі пахаваюць у яго родным горадзе Мешхедзе.
Нагадаем, аятала Алі Хаменеі загінуў у выніку авіяўдару ЗША і Ізраіля па яго рэзідэнцыі 28 лютага.