Лукашэнка прыняў сакрэтны ўказ аб ААТ «Камволь»

Сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны ўказ №467 ад 31 снежня «Аб дзейнасці ААТ «Камволь». Дакумент уступіў у сілу з дня падпісання. Практычна ўсе яго пункты схаваныя пад грыфам «для службовага карыстання».

“У мэтах забеспячэння ўстойлівага функцыянавання ААТ «Камволь» пастанаўляю:
1. Для службовага карыстання.
2. Для службовага карыстання.
3. Для службовага карыстання.
4. Для службовага карыстання.
5. Унесці змены ва ўказы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (прыкладанне 2).
6. Для службовага карыстання.
7. Для службовага карыстання.
8. Для службовага карыстання.
9. Кантроль за выкананнем гэтага Указа ўскласці на Камітэт дзяржаўнага кантролю”, — гаворыцца ў тэксце ўказа.

З апублікаванага дадатка 2 вынікае, што рэспубліканскі бюджэт працягне ў 2026 годзе выплачваць «Беларусбанку» 100% стаўкі па шэрагу крэдытаў, выдадзеных ААТ «Камволь», але не больш за 8% гадавых. Акрамя таго, у 2027 годзе прадпрыемства будзе выплачваць роўнымі часткамі плацяжы, якія належаць да выплаты ў гэтым годзе ў межах раней прадастаўленай адтэрміноўкі па запазычанасці перад бюджэтам па выкананых гарантыях.

Нагадаем, у кастрычніку Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ААТ «Камволь» зноў не працуе так, як трэба, прадпрыемства назапасіла даўгоў больш чым на 200 млн рублёў. Праз 10 дзён старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугiна была прызначана генеральным дырэктарам ААТ «Камволь».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!