У Чарнобыльскай зоне Украіны заўважылі агнявы смерч

У Чарнобыльскай зоне ва Украіне зафіксавана чатыры асяродкі пажару. Радыяцыйная сітуацыя застаецца пад кантролем, паведамляе Дзяржаўнае агенцтва Украіны па кіраванні зонай адчужэння.

Радыяцыйная абстаноўка кантралюецца на 39 пунктах аўтаматызаванай сістэмы кантролю.

«Перавышэнняў кантрольных узроўняў магутнасці эквівалентнай дозы гама-выпраменьвання не зафіксавана. Ваганні паказчыкаў на ўсіх пастах застаюцца ў межах, характэрных для кожнага пункта назірання», — паведамляе агенцтва.

Пажары не ўплываюць на радыяцыйную абстаноўку ва Украіне і суседніх краінах, заяўляе агенцтва.

Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях зняла на відэа агнявы смерч у Чарнобыльскай зоне.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!