У Беларусі затрымалі ўдзельнікаў банды, якая дзейнічала ў 90-х на Віцебшчыне
Рэдакцыя Reform.news · 28 сакавіка 2026, 10:46
https://reform.news/be/u-belarusi-zatrymali-dzelnika-bandy-jakaja-dzejnichala-90-h-na-vicebshchyne/Супрацоўнікі другога ўпраўлення ГУБАЗіК МУС раскрылі серыю цяжкіх злачынстваў, учыненых у Віцебскай вобласці ў канцы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў. Чацвярых неаднаразова судзімых жыхароў Віцебска затрымалі пры сілавой падтрымцы спецпадраздзялення «Алмаз».
Паводле даных МУС, гаворка ідзе пра ўдзельнікаў узброенай арганізаванай групы, якія здзяйснялі разбоі, грабяжы і вымагальніцтвы, а таксама датычныя да забойства ахоўніка прыватнага прадпрыемства, з уладальнікаў якога патрабавалі грошы.



