У Беларусі з’явілася таварыства дружбы з М’янмай

У Беларусі заснавана таварыства «Беларусь – М’янма». Яно было створана ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі 18 жніўня, паведамляе БелТА.

Дзейнасць таварыства будзе накіраваная на развіццё дружалюбных двухбаковых кантактаў. Кіраўніком абраная старшыня канцэрна «Беллегпрам» Надзея Лазарэвіч.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!