У Беларусі распрацавалі акустычную сістэму для выяўлення оптавалаконных дронаў

Кампанія «ИнноТех Солюшнс» распрацавала акустычную сістэму АЛС «СКАНЕР 2.1», якая эфектыўна выяўляе оптавалаконныя дроны, паведамляе Дзяржкамваенпрам.

Сістэма прызначана для стварэння зоны выяўлення і пеленгавання БПЛА квадракоптарнага тыпу з электрарухавікамі, дэтэктавання БПЛА самалётнага тыпу і вызначэння іх параметраў палёту (хуткасць, курс), прымянення ў складзе мабільных груп для абароны аб’ектаў і асабовага складу.

У залежнасці ад акустычнай абстаноўкі сістэма здольная выяўляць FPV-дроны на адлегласці 100-300 м, БПЛА з ДВЗ — 1000-1500 м.

«СКАНЕР 2.1» адрозніваецца мабільнасцю і малымі памерамі: дыяметр прылады складае 23 см, а час разгортвання займае менш за 2 хвіліны.

Для фільтрацыі пабочных шумоў і выдзялення характэрнага акустычнага партрэта FPV-дронаў прымяняюцца алгарытмы штучнага інтэлекту. Апавяшчэнне аператара дублюецца на экран смартфона і смарт-гадзіннік.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!