У Беларусі праводзіцца штабная трэніроўка з тэрытарыяльнай абаронай

Мінабароны Беларусі 10–11 чэрвеня праводзіць штабную трэніроўку з упраўленнем тэрытарыяльнай абароны. Яна прысвечана планаванню прымянення сіл тэрытарыяльнай абароны.

“Афіцэры ўпраўлення ва ўмовах створанай вучэбнай абстаноўкі і раней прынятага рашэння завершаць планаванне прымянення сіл тэрытарыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Трэніроўка дазволіць павысіць навыкі афіцэраў ва ўмелым і эфектыўным выкананні службовых абавязкаў, а таксама дасягнуць зладжанай работы аператыўнага складу ўпраўлення падчас арганізацыі тэрытарыяльнай абароны”, — растлумачылі ў міністэрстве.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!