Фото: Офис Тихановской
Святлана Ціханоўская пачынае двухдзённы візіт у Чэхію.
Яна сустрэнецца з прэзідэнтам краіны Пятром Паўлам, кіраўніком МЗС Пятром Мацінкам, старшынём Сената, мэрам Прагі, выступіць перад сенатскім камітэтам, правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і беларускай дыяспарай.
“Чэшская Рэспубліка заўсёды разумела, што свабоду неабходна абараняць. Яна падтрымлівала беларусаў у цяжкія часы, прымала тых, хто быў вымушаны эміграваць, і ставіла нашу дэмакратычную будучыню на парадак дня Еўропы.
Я тут, каб умацаваць наша супрацоўніцтва і падзякаваць нашым чэшскім сябрам за падтрымку свабоднай, дэмакратычнай і еўрапейскай Беларусі”, — адзначыла Ціханоўская.