У Беларусі пачынаецца масавае будаўніцтва фарэлевых заводаў

У Беларусі дадзены старт кампаніі па будаўніцтве фарэлевых заводаў. Як паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар Дарафейчык, ужо ўсе вобласці «займаюцца падборам зямельных участкаў, якія будуць найбольш прыдатнымі для будаўніцтва такіх аб’ектаў», паведамляе «Мір».

Нагадаем, у красавіку гэтага года Аляксандр Лукашэнка наведаў рыбгас «Палуж» у Краснапольскім раёне, дзе яму прадэманстравалі фарэлевую гаспадарку.

«Трэба напоўніць рынак рыбай. Тым больш ёсць магчымасць. Трэба запісаць, каб Шулейка і Ісачэнка зрабілі дзесяць такіх комплексаў. Трэба далей тыражаваць», — сказаў ён тады.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!