Фото: pixabay.com
Дзяржаўны мытны камітэт апублікаваў каментар, які датычыцца паездак за мяжу з веласіпедамі.
Як вынікае з каментара, пры вывазе з Беларусі дэклараваць веласіпеды не трэба. Аднак праблемы могуць узнікнуць пры зваротным увозе. Таму ўсё ж варта прайсці праз «чырвоны» калідор.
«Разам з тым, калі запланаваны зваротны ўвоз і няма дакументаў, якія сведчаць пра факт вытворчасці або набыцця веласіпедаў у Беларусі, рэкамендуем пры выездзе прайсці праз чырвоны калідор і запоўніць пасажырскія мытныя дэкларацыі (ў 2 экземплярах) на тавары, што вывозяцца.
І ўжо пры зваротным увозе веласіпедаў можна прайсці як па зялёным, так і па чырвоным калідорах, прад’явіўшы службовай асобе мытні дэкларацыі, аформленыя пры вывазе, і самі веласіпеды.
Мытнік правядзе ідэнтыфікацыю тавараў з наступным прыняццем рашэння аб выпуску без выплаты ўвазных мытных пошлін і падаткаў», — расказалі ў ДМК.